От Almer Ответить на сообщение
К hunter019
Дата 14.07.2010 17:07:12 Найти в дереве
Рубрики Люди и авиация; Современность; Версия для печати

Re: Есть только...

1941 год, район Борисова.

вот текст: Два гады таму я наведаў Селіцкія могілкі, дзе пахаваны мае дзядуля і бабуля. На ўваходзе заўважыў агароджу і помнік, на якім адсутнічаў надпіс. Стаў цікавіцца, што гэта азначае.

Расказвае Мікалай Рыгоравіч Ліхачэўскі, 1923 года нараджэння, жыхар в.Селішчы:

— У пачатку ліпеня 1941 года мы агорвалі бульбу ў раёне сучаснай селіцкай фермы. Бачылі, як у баявым парадку паляцела шмат самалётаў з усходу ў бок Барысава. Але ў хуткім часе бачым, як ляціць з боку Барысава самалёт і гарыць.

Лётчыкі павыскоквалі з парашутамі, а самалёт упаў непадалёк ад лесу на мяжы селіцкай і мётчанскай зямлі.

Мы пакідалі коней і бягом да месца падзення самалёта. Выбеглі за сяло, насустрач ідуць чатыры лётчыкі. У аднаго ў пятліцах дзве “шпалы” (прыраўноўваецца да маёра).

Ён пытаецца ў нас:

— Немцы ў вёсцы ёсць?

— Не, няма, — адказалі мы.

І далей яны паміж сабой з абурэннем і пагрозай:

— Ну, калі я дабяруся да часці — начальніка штаба расстраляю асабіста. Ён жа запэўніваў, што будзе прыкрыццё знішчальнікамі з Віцебска.

Бачачы, што мы імкнёмся да палаючага самалёта, папярэдзіў нас:

— Да самалёта не набліжайцеся, там бомбы.

Але ж дзе там, аб небяспецы мы і не думалі. Падбеглі бліжэй, убачылі — самалёт разламаны ад удару аб зямлю, шмат раскіданых металічных абломкаў, на якіх віселі і ляжалі кулямётныя стужкі з патронамі. Штосьці гарэла, штосьці дыміла. Вось мы хапалі гэтыя стужкі і адцягвалі далей. Гэта было для нас самае каштоўнае.

Лётчыкі прыйшлі ў вёску, і мужчыны запрэглі коней і на калёсах праз лес павезлі лётчыкаў у Вяляцічы, дзе да вайны быў аэрадром каля вёскі Рудня, разлічваючы выклікаць самалёт для іх вывазу.

Толькі яны ад’ехалі, як з боку Барысава зноў ляціць са зніжэннем самалёт, за якім цягнецца шлейф дыму, а над ім, як каршун над галубкай, вісіць нямецкі знішчальнік. Самалёт праляцеў Селішчы, упаў у кусты на балоце і працягваў гарэць. Зноў мы пабеглі да месца падзення і ўбачылі разламаны самалёт, які ўторкнуўся той часткай фюзеляжа, дзе знаходзіцца кабіна лётчыка, у балота. Гарэла толькі кабіна лётчыка. Целы трох членаў экіпажа ляжалі непадалёк, выкінутыя ад удару аб зямлю.

Самалёт працягваў гарэць, і людзі баяліся падыходзіць бліжэй. Вечарам сабралі тое, што засталося ад лётчыкаў, загарнулі ў парашуты і адвезлі ў Селіцкую царкву, якая знаходзіцца на могілках. Пакінулі на ноч, каб назаўтра дастаць цела пілота і пахаваць усіх разам.

Назаўтра зранку быў зроблены насціл і прыстасаванне, якое дазволіла коньмі выцягнуць фюзеляж самалёта.

Самалёт быў двухматорны, экіпаж — тры чалавекі. Крылы і маторы ад удару аб зямлю адваліліся, і нават керасін у баках застаўся, а вось кабіна згарэла. Калі зазірнулі ў вокны кабіны, то ўбачылі лётчыка. Абгарэлыя рукі, вопратка, твар. Лётчык нават мёртвы сядзеў, трымаючы рукамі штурвал. Усё цела і адзенне ніжэй пояса не былі пашкоджаны агнём, паколькі адразу пасля падзення самалёта ў балота патрапілі ў ваду.

Калі выцягнулі самалёт з балота, дасталі лётчыка і агледзелі. У кішэні ля пояса быў знойдзены “смяротнік” (карбалітавая шкатулка з укладзенымі ў яе кароткімі звесткамі пра яе ўладальніка). Тады і даведаліся, што гэта лейтэнант Іван Андрэевіч Быкаў. У астатніх членаў экіпажа такіх “смяротнікаў” не было.